Максім Лапацін
Палітвязень
Дата нараджэння: 8 сакавіка 1979
Дата затрымання: 3 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Месца зняволення: СІЗА-1
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Дыверсія ў Мачулішчах
Максім Анатольевіч Лапацін быў затрыманы разам з жонкай па справе дыверсіі ў Мачулішчах.
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю аб тым, што 3 сакавіка супрацоўнікамі КДБ па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Максім Лапацін. Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ. Лапаціна моцна збілі пры затрыманні. На АНТ выйшаў фільм, у якім расказваецца пра некаторыя гучныя затрыманні, у тым ліку згадваецца Максім. Нібыта ягоная знаёмая псіхатэрапеўтка Яўгенія Тачынская, якая жыве ў Польшчы, папрасіла прывезці 27 лютага «ўкраінскага агента» Швеца са Століна на Лагойскую трасу.
На відэа бачна, што ў яго стаяць пратэзы на сківіцы, што можа значыць, што яе зламалі. Пасля шыніравання павінен быць сур'ёзны этап рэабілітацыі з прыёмам ежы і вады праз трубачку.
23 сакавіка затрымалі і жонку Максіма — Людмілу Лапаціну. У сужэнцаў двое непаўналетніх дзяцей.
Ягонага брата Андрэя Лапаціна затрымалі ў першых чыслах траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу для Максіма.
Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Пераведзены ў СІЗА № 1.
Судовыя разгляды пачаліся 19 жніўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе, з тых часоў прайшло 17 пасяджэнняў. Апошняе датаванае 3 кастрычніка 2024 г. Суддзя Валянціна Зянькевіч.
27 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам