Юрый Касцюк

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 снежня 1997

Дата затрымання: 25 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 красавіка 2023

Суддзя: Семянчук Аляксандр, Крамянёўская Святлана

Пракурор: Юшчук Міхаіл, Бацюшка Аляксандр

Месца зняволення: Турма № 1

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем, Турэмны рэжым

Юрый Касцюк

Юрый Андрэевіч Касцюк — жыхар Брэста. 4 верасня 2020 года ён ішоў з сябрамі каля гасцініцы "Маладзёжная" і падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг, які там вісеў. Сцяг зваліўся. Асобу юнака неўзабаве высветлілі. Адміністрацыя гасцініцы вылучыла матэрыяльныя прэтэнзіі за зламанае дрэўка ў памеры 58 рублёў, а на хлопца завялі крымінальную справу. 

Суддзя Ленінскага раёна Аляксандр Семянчук палічыў Касцюка вінаватым па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу і 17 лістапада 2020 года прызначыў пакаранне, якое запытваў пракурор Міхаіл Юшчук (максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле) — адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З 25 лютага 2021 г. Юрый адбываў пакаранне ў ПУАТ № 29, а пасля ў ПУАТ № 24.

23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Юрыю прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму, якія ён адбываў у гродзенскай турме № 1. Пасля быў пераведзены ў ПК № 3. Юрый цалкам адбыў пакаранне і 6 студзеня 2022 быў вызвалены.

15 лютага 2022 Юрыя ізноў затрымалі. 14 лютага 2022 года чат "Валейбол па выхадных" быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. На наступны дзень прайшлі затрыманні і вобшукі, сярод затрыманых быў і Касцюк. Ён атрымаў адміністрацыйны арышт, падчас адбыцця якога да яго завіталі супрацоўнікі КДБ. Касцюк быў моцна збіты, было падазрэнні на зламаныя рэбры. Крымінальная справа па арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) не была спынена. 

Юрый быў аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук і 15 траўня 2022 г. затрыманы ў Сочы. Ён чакаў экстрадыцыі ў Беларусь. З дапамогай адваката ён падаўся на статус уцекача, пасля адмовы надаць яму прытулак Юрый вырашыў абскардзіць рашэнне. Негледзячы на працэс, 13 кастрычніка прыставы адвезлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі. Пры гэтым яго збівалі па дарозе туды і на зваротным шляху. У аэрапорце Юрый спрабаваў нашкодзіць сабе і парэзаў жывот, каб спыніць катаванні і выдварэнне. Яго вярнулі ў цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзян, дзе ён зняў пабоі.

16 кастрычніка 2022 г. Юрыя Касцюка вывезлі ў Беларусь і змясцілі ў ІЧУ Пружанаў, а пазней перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6. Вядома, што там хлопец зазнаваў жорсткае абыходжанне. 7 снежня ягоную справу накіравалі ў суд. Неўзабаве Юрыя перавялі ў брэсцкі СІЗА-7.

Палітвязня пачалі судзіць 10 студзеня 2023 г. Справу разглядае суддзя Брэсцкага абласнога суда Святлана Крэмянеўская. Паводле версіі абвінавачвання, якое прадстаўляе пракурор Аляксандр Бацюшка, Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы ад BYSOL і By_help, якія пасля накіроўваў сваякам палітзняволеных. Грошы на дапамогу атрымліваў ад "арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя". Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 КК.

13 студзеня 2023 года Юрыя Касцюка прызналі вінаватым і асудзілі да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве яго перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 21 сакавіка 2023 г.: калегія суддзяў Вярхоўнага суда пакінула прысуд без зменаў.

МУС дадала палітвязня ў "спіс экстрэмістаў" 24 сакавіка 2023 г.

Палітзняволенага 11 красавіка 2023 г. этапавалі ў аршанскую ПК № 8.

У Оршы 27 траўня 2024 г. адбыўся суд па замене палітвязню рэжыма ўтрымання на турэмны. Рашэнне прымала суддзя Іна Кохава. Юрый асуджаны на турэмны рэжым да канца тэрміна, ён пераведзены ў турму № 1

Юрыя Касцюка асудзілі да 4 гадоў калоніі за дапамогу іншым палітвязням атрымліваць падтрымку ад фондаў

Сам палітвязень на судзе віну не прызнаў і адмовіўся даваць паказанні. На судзе дапыталі сем палітзняволеных з ПУАТ, якія былі там разам з Касцюком. Суддзя Святлана Крамянёўская вынесла менавіта такі прысуд, які запрашваў пракурор Аляксандр Бацюшка.

Палітвязня, якога вывезлі з Расіі ў Беларусь, судзяць у Брэсце

Юрыя Касцюка абвінавачваюць у тым, што ён дапамагаў іншым палітвязням атрымліваць фінансавую дапамогу ад фондаў.

"Ва ўсяго ёсць мяжа. У цярпення таксама". Выкрадзенага з Расіі палітвязня катуюць у СІЗА

Юры Касцюк — малады беларускі хлопец, чыё жыццё зламаў рэжым Лукашэнкі. Ён не ведае, ці вытрывае гэтыя пакуты, а рычагоў уплыву на падзеі ў яго не шмат. "Новы час" паразмаўляў з маці Юрыя і даведаўся пра нешматлікія, але вельмі трывожныя навіны з жыцця палітвязня, якія прабіваюцца праз краты.

"Усё жывое ўва мне забілі". Юрый Касцюк, які быў экстрадаваны з Расіі, сядзіць адзін у камеры і не атрымоўвае лістоў

У лісце маці ён скардзіцца, што зусім не атрымлівае лістоў, а ад адзіноты можна звар’яцець.

Былы палітвязень Юрый Касцюк у расійскім аэрапорце парэзаў сабе жывот, каб яго не дэпартавалі ў Беларусь

Хлопец з'ехаў у Расею, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы.

"Інфармацыя пра маё затрыманне нават мяне шакавала": ураджэнца Гомельшчыны ўжо тры месяцы трымаюць у ІЧУ ў Расеі

За гэты час нараджэнец Светлагорску Юрый Касцюк ужо другі раз быў прызнаны палітычным зняволеным. Хлопец быў затрыманы ў Сочы 15 траўня. Цяпер яго ўтрымліваюць у СІЗА ў горадзе Армавір. У лістах дадому Юрый піша, што некалькі тыдняў пасля затрымання ў яго была паніка, а цяпер ён чакае суду і экстрадыцыі ў Беларусь.

З "хіміі" ў турму

Палітвязень Юрый Касцюк быў асуджаны брэсцкім судом да 1 года "хіміі" за сарваны з гасцініцы дзяржаўны сцяг. А 23 лістапада 2021 прайшоў суд па замене пакарання на больш строгае.

У Брэсце — новы суд за знявагу дзяржаўнага сцяга

У судзе Ленінскага раёна Берасця 16 лістапада разглядалася крымінальная справа Юрыя Касцюка. Мясцовага жыхара абвінавачваюць у знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»