Андрэй Лапацін

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 сакавіка 1977

Дата затрымання: 4 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: СІЗА-1

Справы: Данаты, Дыверсія ў Мачулішчах

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Андрэя Анатольевіча Лапаціна затрымалі ў першых чыслах траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве. Яго затрымалі па той жа справе дыверсіі ў Мачулішчах і абвінавацілі паводле арт. 289 Крымінальнага кодэксу.

У сакавіку 2024 г. справу перакваліфікавалі, імаверна паводле арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле раскладу на сайце Вярхоўнага суда, працэс над Андрэем распачаўся 18 красавіка, у Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава, якая прысудзіла 22 красавіка палітвязню 4 гады калоніі агульнага рэжыма. 

Утрымліваецца ў СІЗА № 1

5 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.

19 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязня Андрэя Лапаціна асудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты

У Мінскім гарадскім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму Андрэю Лапаціну — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»