Андрэй Кандрасюк

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 чэрвеня 1996

Дата затрымання: 26 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Клышпач Іна

Пракурор: Багатка Вадзім, Жук Дар'я

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Брэст

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Андрэй Уладзіміравіч Кандрасюк - жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы аб удзеле у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай пасля падзей у Брэсце 9-10 жніўня 2020 года. 

10 жніўня падчас акцыі пратэста Андрэй быў моцна збіты АМАПам. Ён хацеў адвесці ў бок ад АМАПу жанчыну, пасля чаго яго схапілі сем сілавікоў і моцна збілі. У РАУС міліцыя выклікала хуткую, бо Андрэй увесь быў у крыві. Ён трапіў у бальніцу: у яго была траўма галавы, гематомы па ўсім целе, яму накладалі швы. Па факце збіцця Кандрасюка была пададзена заява ў Следчы камітэт на ўзбуджэнне крымінальнай справы.

Гэтая справа так і не была ўзбуджана, але на самога Андрэя напрыканцы 2020 года завялі справу за ўдзел у масавых беспарадках. У снежні яго затрымалі на 72 гадзіны, але затым адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Дома ў Андрэя прайшоў вобшук. 26 красавіка 2021 года яго зноў затрымалі і змясцілі ў СІЗА да суда.

Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце

20 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»