Андрэй Ярэмчык
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 лютага 1993
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 7 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Дзеячы культуры
Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык — бас-гітарыст гурта "Tor band" з Рагачова. Андрэя затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з Яўгенам Бурло і Дзмітрыем Галавачом.
Затрыманым некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту, а затым перавялі ў СІЗА. Падчас знаходжання музыкаў у зняволенні, гурт быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
Стала вядома, што Гомельскі абласны суд пачне разглядаць 14 верасня справу палітвязня у закрытым рэжыме. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Салоўскі.
У залежнасці ад ролі кожнага з музыкаў абвінавачваюць паводле чатырох крымінальных артыкулаў:
- ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
- ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім);
- арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
- арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
16 студзеня гурт "Tor band" быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года агучылі прысуд па крымінальных справах супраць музыкаў. Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім прызначылі ўзмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу (па 3 700 беларускіх рублёў). Справу разглядалі ў закрытым рэжыме паўтара месяца.
5 студзеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Андрэя на закрытым судовым пасяджэнні. Старшыня судовай калегіі Таццяна Васілевіч. Прысуд набыў моц.
19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Напрыканцы лютага 2024 г. пераведзены з СІЗА № 3 ў ПК № 22.
Ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Музыкаў TOR BAND асудзілі да вялікіх тэрмінаў
Справу музыкаў TOR BAND пачнуць разглядаць 14 верасня ў закрытым рэжыме