Аляксей Храловіч
Дата затрымання: 15 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Месца зняволення: ПК № 1

Аляксей Храловіч — былы падпалкоўнік КДБ. У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 г. яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча). Пад вартай да суда ён утрымліваўся каля году.
Згодна з інфармацыяй, агучанай у фільме на дзяржтэлебачанні, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыя размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася размова пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.
У сярэдзіне чэрвеня 2022 г. Аляксея этапавалі з СІЗА-1 у наваполацкую калонію № 1.
![]()
За "зліў" тэлефонных размоваў Эйсмант экс-падпалкоўніка КДБ асудзілі да 10 гадоў калоніі
![]()
Каго і за што ў Беларусі пераследуюць па артыкуле "здрада дзяржаве"
![]()
Як дзяржава пераследуе экс-сілавікоў і вайскоўцаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі
![]()
У Мінску за "зліў" тэлефонных размоваў Эйсмант пачалі судзіць падпалкоўніка КДБ