Сяргей Шэх

Палітвязень

Дата затрымання: 7 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шамаль Алена

Шэх Сяргей Валер'евіч быў асуджаны ў закрытым рэжыме 7 лютага 2024 года ў судзе горада Асіповічы. Суддзя Шамаль Алена прызнала Сяргея вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну прызначылі два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

11 красавіка 2024 г. у Сяргея адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Судовая калегія за старшынствам Ірыны Цяпловай у закрытым рэжыме разгледзела апеляцыйную скаргу Сяргея і вырашыла прыбраць з абвінавачвання артыкул за "абразу Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 368 КК) як "занадта часовы". Нягледзячы на гэта, прысуд Сяргея пакінулі без зменаў – два з паловай гады калоніі.

Жыхара Асіповічаў асудзілі за "паклёп і абразу Лукашэнкі". Магілёўскі аблсуд прыбраў "абразу", але тэрмін не зменшыў

У судзе Асіповіцкага раёна сёмага лютага 2024 года суддзя Алена Шамаль прызнала Сяргея Шэха вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Мужчыну прызначылі два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»