Яўген Бурло
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 траўня 1991
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Дзеячы культуры
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Яўген Валер'евіч Бурло — удзельнік гурта "Тор-бэнд" з Рагачова. Яўгена затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з Андрэям Ярэмчыкам і Дзмітрыем Галавачом.
Затрыманым некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту, а затым перавялі ў СІЗА-3. Падчас знаходжання музыкаў у зняволенні, гурт быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
У зняволенні ў музыкі здарыўся рэцыдыў захворвання, на якое мужчына пакутаваў яшчэ да затрымання, у яго некроз тазабедраных суставаў. Яўген быў накіраваны ў медсанчастку СІЗА.
Стала вядома, што Гомельскі абласны суд пачне разглядаць 14 верасня 2023 г. справу палітвязня у закрытым рэжыме. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Салоўскі.
У залежнасці ад ролі кожнага з музыкаў абвінавачваюць паводле чатырох крымінальных артыкулаў:
- ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
- ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім);
- арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
- арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
16 студзеня 2023 г. гурт "Tor band" быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года агучылі прысуд па крымінальных справах супраць музыкаў. Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім прызначылі ўзмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу (па 3 700 беларускіх рублёў). Справу разглядалі ў закрытым рэжыме паўтара месяца.
Як стала вядома "Радыё Свабодзе", Яўген Бурло быў на мыліцах у час прысуду, ён нават ня мог устаць. На прысудзе, які быў адкрытым, былі сваякі музыкаў.
"Яны ўсе плакалі пад час прысуду. Адна са сваячак у час агучваньня прысуду страціла прытомнасць. Яўген Бурло быў на мыліцах, ён з цяжкасцю перасоўваецца. Ён нават не ўставаў пад час агалошвання прысуду – суддзя Сяргей Салоўскі яму дазволіў", – распавяла Свабодзе крыніца.
Вядома, што Яўген Бурло патрабуе апэрацыі на хрыбце. Яму абяцалі яе правесці.
"Стан здароўя ў яго вельмі кепкі. Цяпер яго правяраюць яшчэ і на анкалогію", – дадала крыніца.
5 студзеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Яўгена на закрытым пасяджэнні. Старшыня судовай калегіі Таццяна Васілевіч.
19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 3.
Ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Музыкаў TOR BAND асудзілі да вялікіх тэрмінаў
Справу музыкаў TOR BAND пачнуць разглядаць 14 верасня ў закрытым рэжыме