Валянцін Дуброўшчык

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 снежня 1969

Дата затрымання: 2 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Бубенчык Дзмітрый

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Валянцін Дуброўшчык.

Валянцін Уладзіміравіч Дуброўшчык — вартаўнік дзіцячага садку з Гродна, быў асуджаны да пазбаўлення волі ў калоніі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Так, яго прызналі вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130), абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368), у паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу з красавіка па 24 ліпеня 2023 года разглядаў суддзя Гарадзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык.

15 лютага прозвішча Дуброўшчыка з'явілася ў спісе "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". 

13 кастрычніка 2023 года адбылася апеляцыя па яго справе, затым прысуд набыў моц. 

Месца ўтрымання Валянціна высвятляецца. 

15 лютага 2023 г. прозвішча Дуброўшчыка з’явілася ў спісе “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, які перыядычна абнаўляе КДБ.

10 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»