Дзмітрый Галавач
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1982
Дата затрымання: 28 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Салоўскі Сяргей
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Дзеячы культуры
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Хамза Юсаф, першы міністр Шатландыі
Дзмітрый Валер'евіч Галавач — ўдзельнік гурта "Tor Band" з Рагачова. Дзмітрыя затрымалі 28 кастрычніка 2022 года разам з Яўгенам Бурло і Андрэем Ярэмчыкам.
Затрыманым некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту, а затым перавялі ў СІЗА. Падчас знаходжання музыкаў у зняволенні, гурт быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
Стала вядома, што Гомельскі абласны суд пачаў разглядаць 14 верасня 2023 г. справу палітвязня у закрытым рэжыме. Працэс вядзе суддзя Сяргей Салоўскі.
У залежнасці ад ролі кожнага з музыкаў абвінавачваюць паводле чатырох крымінальных артыкулаў:
- ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
- ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім);
- арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
- арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).
Праваабаронцам статала вядома, што адзін з пратаколаў паводле арт. 19.11 КаАП на Галавача быў складзены за тое, што ён напісаў "экстрэмісцкую" песню "Родная Зямля" і выклаў яе ў інтэрнет.
На судзе Дзмітрый віну не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся.
Суддзя адзначыла, што праз тое, што "Галавач з'ўляўся актыўным удзельнікам гурта, яму было дакладна вядома пра ўключэнне песні ў "спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".
На момант суда Дзмітрый ужо месяц знаходзіўся за кратамі, а інфармацыя пра прызнанне сацсетак і песень гурта "Tor Band" у рэспубліканскім спісе з'явілася толькі ў пачатку лістапада з пазнакай пра тое, што іх прызналі яшчэ нібыта 29 жніўня. Вынік суда — 15 сутак.
Меркавана, гэта не першы суд за "напісанне песні", бо гітара Галавача ўжо была канфіскаваная паводле пастановы суда ад 14 лістапада па арт. 19.11 КаАП.
16 студзеня гурт Tor band быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка 2023 года агучылі прысуд па крымінальных справах супраць музыкаў. Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім прызначылі ўзмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу (па 3 700 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Салоўскі. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме паўтара месяца.
5 студзеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя на закрытым пасяджэнні. Старшыня судовай калегіі Таццяна Васілевіч.
19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
У лютым 2024 г. пераведзены з СІЗА № 3 у ПК № 1.
Упершыню ў свеце кіраўнік урада стаў "хросным" беларускага палітвязня — Дзмітрыя Галавача
Ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Музыкаў TOR BAND асудзілі да вялікіх тэрмінаў
Справу музыкаў TOR BAND пачнуць разглядаць 14 верасня ў закрытым рэжыме