Андрэй Будай

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 сакавіка 1978

Дата затрымання: 5 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
  • арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
  • арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча

Вынік суда: 15 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 красавіка 2023

Суддзя: Папко Анастасія, Карцінін Павел

Пракурор: Ланеўская Юлія

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: справа ініцыятывы "Буслы ляцяць"

Сімвалічны/ая хросны/ая: Нікалас Вальдэр, дэпутат Нацыянальнай рады Швейцарыі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Андрэй Вячаслававіч Будай — фігурант па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Суддзя Анастасія Папко 28 верасня 2022 г. прызначыла яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых велічынь.

Па справе таксама былі асуджаныя Аляксей Іванісаў, Аляксей Гамеза, Мікалай Бібліс, Аляксандр Мураўёў і Аляксандр Сідарэнка.

У залежнасці ад ролі кожнага ім у розным спалучэнні інкрымінаваныя: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 2 арт. 290-4 (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 359 (акт тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага дзеяча); ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў) Крымінальнага кодэкса.

30 лістапада 2021 года Вярхоўны суд прызнаў аб'яднанне "Супраціў", у якое ўваходзіць групоўкі "Кібер-партызаны""Дружина народной самообороны – ДНС" і "Буслы ляцяць", тэрарыстычным.

13 траўня 2022 г. стала вядома, што Аляксея Іванісава і Аляксея Гамезу, а таксама Андрэя Будая і Аляксандра Мураўёва ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс" КДБ. Падставай для ўключэння іх у спіс паслужыла прад'яўленае ім абвінавачанне па артыкуле 359 Крымінальнага кодэкса Беларусі (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча).

Напрыканцы кастрычніка 2022 г. стала вядома аб пераводзе Андрэя з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2. У пачатку красавіка 2023 г. яго этапавалі ў ПК № 3.

У пачатку 2024 г. пераведзены ў ПК № 2

17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вядома, што палітвязня рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА. 

23 верасня 2024 г. у судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска адбудзецца разгляд справы Андрэя паводле артыкула КК 411 ч. 2 "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі". Суддзя Павел Карцінін

Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы па ініцыятыве "Буслы ляцяць"

У Мінскім гарадскім судзе сёння абвесцілі прысуды па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Суддзя Анастасія Папко прызначыла вялікія тэрміны фігурантам справы: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Сідарэнку — 8 гадоў калоніі. Усім узмоцнены рэжым. 

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»