Мікалай Бібліс
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 студзеня 1997
Дата затрымання: 2 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча
- арт. 290 Крымінальнага кодэкса — Пагроза здзяйсненнем акту тэрарызму
Вынік суда: 8 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 сакавіка 2023
Суддзя: Папко Анастасія
Пракурор: Ланеўская Юлія
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: справа ініцыятывы "Буслы ляцяць"
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Катарына Прэліч-Губер, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі
Мікалай Уладзіміравіч Бібліс — фігурант па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Суддзя Анастасія Папко 28 верасня 2022 г. прызначыла яму 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых велічынь.
Па справе таксама былі асуджаныя Аляксей Іванісаў, Аляксей Гамеза, Андрэй Будай, Аляксандр Мураўёў і Аляксандр Сідарэнка.
У залежнасці ад ролі кожнага ім у розным спалучэнні інкрымінаваныя: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 2 арт. 290-4 (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 359 (акт тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага дзеяча); ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў) Крымінальнага кодэкса.
30 лістапада 2021 года Вярхоўны суд прызнаў аб'яднанне "Супраціў", у якое ўваходзіць групоўкі "Кібер-партызаны", "Дружина народной самообороны – ДНС" і "Буслы ляцяць", тэрарыстычным.
13 траўня 2022 г. стала вядома, што Аляксея Іванісава і Аляксея Гамезу, а таксама Андрэя Будая і Аляксандра Мураўёва ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс" КДБ. Падставай для ўключэння іх у спіс паслужыла прад'яўленае ім абвінавачанне па артыкуле 359 Крымінальнага кодэкса Беларусі (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча).
Напрыканцы кастрычніка 2022 г. стала вядома аб пераводзе Мікалая з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2. Пазней — у гомельскі СІЗА-3.
У Вярхоўным судзе 28 лютага 2023 г. у закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле.
16 сакавіка КДБ уключыў палітзняволенага ў "тэрарыстычны спіс".
17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мікалая этапавалі ў наваполацкую ПК № 1 у канцы сакавіка 2023 г.
Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы па ініцыятыве "Буслы ляцяць"