Ілля Дубак

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 кастрычніка 2000

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 6

Справы: Пратэсты Мінск

Ілля Аляксеевіч Дубак быў затрыманы 24 студзеня 2023 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Утрымліваецца ў СІЗА-1.

У чэрвені 2023 года стала вядома, што выстаўленае дадатковае абвінавачванне паводле арт. 361-2 за адзін данат у фонд, які пазней судом быў прызнаны экстрэмісцкім.

18 жніўня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе Святлана Чарапанава асудзіла палітвязня паводле ч. 1 арт. 342 КК на 1 год калоніі і арт. 361-2 КК на 3 гады калоніі. Шляхам паглынання канчатковы прысуд — 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

24 кастрычніка 2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Іллі ў Вярхоўным судзе. Старшыня калегіі Уладзімір Чаравач. Па выніку разгляду справы Іллі замянілі прысуд на 3 гады "хіміі" з накіраваннем

Вядома, што бацькі Іллі таксама былі затрыманыя КДБ, і пасля адбылі 10 сутак на Акрэсціна і 7 месяцаў у следчым ізалятары да суда. 

10 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Адбывае пакаранне ў ПУАТ-6

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 6. 225889, Брэсцкая вобл., Кобрынскі раён, в. Лушчыкі

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»