Аляксей Гамеза

Дата нараджэння: 12 сакавіка 1985

Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча

Вынік суда: 14 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Папко Анастасія

Пракурор: Ланеўская Юлія

Месца зняволення: Турма № 4

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксей Паўлавіч Гамеза быз затрыманы 1 кастрычніка 2021 года, у яго дома правялі вобшук.

Аляксею прад’явілі абвінавачванне паводле арт. 290-4 КК (Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй), арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы, якое было здзейсненае групай асобаў або пацягнула смерць ці цяжкія наступствы), арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды дзяржаўным інтарэсам), арт. 359 КК (Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча) і змясцілі ў СІЗА.

13 траўня 2022 г. КДБ унёс Аляксея ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

6 чэрвеня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся разгляд справы палітвязня. 28 верасня 2022 года суддзя Анастасія Папко прызначыла яму 14,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых.

Напрыканцы кастрычніка Аляксея перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую СТ № 4.

У Вярхоўным судзе 28 лютага 2023 г. у закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. 

Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы ініцыятывы "Буслы ляцяць"

Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівала пракурорка Юлія Ланеўская.

Сёння распачынаецца суд па справе "Буслы ляцяць"

Перад судом, 13 траўня гэтага года, стала вядома, што Аляксея Іванісава і Аляксея Гамезу, а таксама Андрэя Будая і Аляксандра Мураўёва ўнеслі ў "тэрарыстычны спіс" КДБ. Падставай для ўключэння іх у спіс паслужыла прад'яўленае ім абвінавачанне па артыкуле 359 Крымінальнага кодэкса Беларусі (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча).

Адрас для лістоў: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»