Аляксей Іванісаў
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1968
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча
Вынік суда: 14 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Папко Анастасія
Пракурор: Ланеўская Юлія
Месца зняволення: Турма № 4
Заява аб прызнанні палітвязнем

Аляксей Барысавіч Іванісаў — былы вайсковец, сувязіст.
Быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства) і арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
У сакавіку 2022 Аляксею замест вышэйзгаданых артыкулаў паставілі ў віну здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 290-4 КК (Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй), ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы, якое было здзейсненае групай асобаў або пацягнула смерць ці цяжкія наступствы), ч. 6 арт. 16 ч. 3 арт. 361 (Саўдзел у закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды дзяржаўным інтарэсам), ч. 1 арт. 359 (Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча).
13 траўня 2022 г. КДБ унёс Аляксея ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
6 чэрвеня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе распачаўся разгляд справы палітвязня. 28 верасня суддзя Анастасія Папко прызначыла яму 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у 500 базавых.
Напрыканцы кастрычніка Аляксея перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую СТ № 4.
У Вярхоўным судзе 28 лютага 2023 г. у закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле.
![]()
Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы ініцыятывы "Буслы ляцяць"
![]()
Сёння распачынаецца суд па справе "Буслы ляцяць"