Валянцін Самасюк

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 лістапада 1992

Дата затрымання: 31 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шэстак Наталля

Валянцін Вячаслававіч Самасюк — жыхар Баранавічаў, працаваў на чыгунцы. Быў затрыманы 31 сакавіка 2022 года па абвінавачванні ў тым, што з 15 па 22 сакавіка 2022 года адправіў у Telegram-чаце некалькі фотаздымкаў чыгуначнай тэхнікі з каментарамі. Чат прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", таму дзеянні мужчыны кваліфікавалі як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу).

Валянціна асудзілі да пазбаўлення волі, аднак дакладны тэрмін пакуль праваабаронцам не вядомы. Таксама ўдакладняецца месца адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»