Анатоль Латушка
Дата нараджэння: 24 снежня 1976
Дата затрымання: 31 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Месца зняволення: СІЗА-1

Анатоль Віктаравіч Латушка з Мінску быў затрыманы ўначы 31 студзеня 2022 года. Папярэдне, яму ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) за маляванне праз трафарэты «Пагоні» і арт. 370 КК (абраза дзяржаўных сімвалаў). Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі.
Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі.
Утрымліваўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1.