Алена Маліноўская
Дата нараджэння: 2 красавіка 1973
Дата затрымання: 31 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Месца зняволення: СІЗА-1

Алена Віктараўна Маліноўская з Мінску была затрымана ўначы 31 студзеня 2022 года. Папярэдне, ёй ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) за маляванне праз трафарэты «Пагоні» і арт. 370 КК (абраза дзяржаўных сімвалаў). Дома ў Алены застаўся непаўнагадовы сын.
Утрымлівалася ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля была пераведзеная ў СІЗА-1.