Лілія Ананян
Дата нараджэння: 29 ліпеня 1963
Дата затрымання: 31 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Месца зняволення: Следчая турма №8

Лілія Лернікаўна Ананян была затрымана ўначы 31 студзеня 2022 года разам з Анатолем Латушкам і Аленай Маліноўскай. Папярэдне, ёй ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) за маляванне праз трафарэты «Пагоні».
Утрымлівалася ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля была пераведзена ў СІЗА-1. У сярэдзіне лютага 2022 Лілію перавялі ў Следчую турму №8.