Станіслаў Філімонаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 14 снежня 1999

Дата затрымання: 17 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй

Месца зняволення: ПК № 3

Справы: Пратэсты Брэст

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Стэфані Эфнер, дэпутатка нямецкага Бундэстагу

Станіслава Аляксандравіча Філімонава затрымалі 17 траўня 2021 года. 

19 кастрычніка дзяржабвінавачванне запатрабавала для Станіслава пакаранне паводле двух артыкулаў — ч. 2 арт. 293 і ч. 3 арт. 205 КК ("крадзеж") — шляхам складання: 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму + штраф 100 базавых. А 8 лістапада 2021 года менавіта такі прысуд для хлопца вынес суддзя Аляксандр Семянчук.

Станіслаў знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў ПК № 3.

Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце

Яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек.

“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года.

 

 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»