Аляксандр Азараў
справа BYPOL
Дата нараджэння: 4 лютага 1977
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 25 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна, Зянькевіч Валянціна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды
Справы: Дыверсія ў Мачулішчах
Групы: Сілавікі
Аляксандру Аляксандравічу Азараву прызначылі 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 400000 рублёў паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 188 (паклёп), ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 16, арт. 18 і ч. 2, 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродка або шляхоў зносін), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі), ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
У Мінскім гарадскім судзе 15 лютага 2024 года ў межах спецыяльнай вытворчасці асудзілі заснавальнікаў і экс-удзельнікаў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL Аляксандра Азарава, Матвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Уладзіміра Жыгара і Алега Талерчыка. Суддзя Дзіна Кучук прызначыла фігурантам справы паводле 13 крымінальных артыкулаў ад 11 да 25 гадоў зняволення і штраф на агульную суму больш чым 350000 еўра. Аляксандра Азарава абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (арт. 356 КК).
Ініцыятыва BYPOL была створана ў кастрычніку 2020 года былымі сілавікамі, якія выступаюць супраць рэпрэсій і гвалту і не згодныя з палітыкай Лукашэнкі. У лістападзе 2021 года BYPOL прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а ў канцы жніўня 2022 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў арганізацыю "тэрарыстычнай".
7 сакавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі каля каштоўнага расійскага самалёта дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Паведамлялася, што цяпер самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.
Нагадаем, галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі - Мікалай Уладзіміравіч Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай. Але яго ўсё роўна судзілі.
Таксама па справе праходзяць Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў і ягоная жонка Анастасія Пілько, Дзяніс Сакалоў. Згодна з прапагандыскага фільмам АНТ, усе яны былі памагатымі па справе, але яны дакладна не ведалі, хто такі Швец і ў чым менавіта яму трэба дапамога. Так, Максім Лапацін падвёз Швеца са Століна на Лагойскую трасу, Андрэй Сцяпурка дапамог знайсці яму кватэру пад Мінскам, Алег Сычоў і Наста Пілько здалі яму тую самую кватэру. А Дзяніс Сакалоў, які выявіўся прыяцелем сына Ірыны Абельскай і меркаваным даносчыкам, як піша "Наша Ніва", быццам дапамог даставіць дрон і знайсці працу для Мікалая Швеца.
Завочна судзілі Мікалая Уладзіміравіча Швеца, Аляксандра Аляксандравіча Азарава, Алу Мікалаеўну Яцуту, Віталя Канстанцінавіча Якуціка, Яўгенію Леанардаўну Тачыцкую, Міхаіла Міхайлавіча Дзёміна і Сяргея Аляксандравіча Лапарова.
З улікам папярэдняга прысуду ад 15 лютага 2024 года Аляксандру Азараву 3 кастрычніка 2024 году прызначылі 25 гадоў са штрафам у суме 440 000 рублёў з адбываннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Аляксандр Азараў — 25 гадоў калоніі і штраф у 400 тысяч рублёў
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам
"Прычэпліваюць шэраг ярлыкоў". Што не так з сюжэтамі на дзяржТБ пра інцыдэнт у Мачулішчах?
Вынеслі прысуд па "справе BYPOL": ад 11 да 25 гадоў калоніі