Алег Талерчык
справа BYPOL
Дата нараджэння: 11 ліпеня 1978
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Групы: Сілавікі
Алегу Мікалаевічу Талерчыку прызначылі 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 40000 рублёў паводле ч. 1, 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных, ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі), ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.
У Мінскім гарадскім судзе 15 лютага 2024 года ў межах спецыяльнай вытворчасці асудзілі заснавальнікаў і экс-удзельнікаў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL Аляксандра Азарава, Матвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Уладзіміра Жыгара і Алега Талерчыка. Суддзя Дзіна Кучук прызначыла фігурантам справы паводле 13 крымінальных артыкулаў ад 11 да 25 гадоў зняволення і штраф на агульную суму больш чым 350000 еўра. Аляксандра Азарава абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (арт. 356 КК).
Ініцыятыва BYPOL была створана ў кастрычніку 2020 года былымі сілавікамі, якія выступаюць супраць рэпрэсій і гвалту і не згодныя з палітыкай Лукашэнкі. У лістападзе 2021 года BYPOL прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", а ў канцы жніўня 2022 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў арганізацыю "тэрарыстычнай".
7 сакавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вынеслі прысуд па "справе BYPOL": ад 11 да 25 гадоў калоніі