Уладзімір Жыхар
Палітвязень
Дата нараджэння: 28 верасня 1973
Дата затрымання: 13 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Якунчыхін Аляксандр
Пракурор: Маліко Анастасія
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Мінск
Уладзімір Мікалаевіч Жыхар, які нібыта пад час маршу на Дразды выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет “Аса” і нанёс цялесныя пашкоджанні некалькім амапаўцам, быў асуджаны судом Савецкага раёна Мінска 30 красавіка.
Жыхара абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- частка 1 артыкула 342 КК (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
- артыкул 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
- частка 2 артыкула 206 КК (рабаванне, спалучанае з гвалтам, альбо з пагрозай прымянення такога гвалту).
13 верасня 2020 года ў Мінску праходзіў Марш герояў. Падчас яго затрымалі «ўдзельнікаў беспарадкаў, якія напалі на супрацоўнікаў АМАПа». Сілавікі паведамілі, што пратэстоўцы «закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі, а невядомы ў раёне Драздоў выхапіў у міліцыянта траўматычны пісталет». Уладзіміра Жыхара затрымалі ў той жа дзень.
Згодна з абвінавачваннем, па дарозе ў Дразды, па Ціхаму завулку каля дома 6, маючы намер прымянення гвалту да супрацоўніка АМАПу Грыбоўскага, Жыхар схапіў яго і паспрабаваў выцягнуць з аўтамабіля. Пагражаў прымяненнем гвалту камандзіру Бураку, Дзяміду, Кісялёву, Крукаву з мэтай перашкодзіць іх абавязкам. Нанёс не менш за два удары нагой, хапаўся за бронежылет. Ужыў таксама гвалт да Назарава і Леснікова, якія атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Уладзімір Жыхар сваёй віны не прызнаў. Сцвярджаў, што нікому удараў не наносіў, а рывок за плечы ён зрабіў толькі адзін.
Жыхара асудзілі на пяць гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Пачаўся разгляд крымінальнай справы Уладзіміра Жыхара, які нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет
"Хочацца верыць, што некалі краіна стане свабоднай". Апошняе слова Уладзіміра Жыхара ў судзе
Абвешчаны прысуд Уладзіміру Жыхару, які нібыта адабраў у амапаўца траўматычны пісталет і адвалтузіў яшчэ некалькіх