Наталля Давыдка
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 18 верасня 1966
Дата затрымання: 24 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Галаўкова Вера
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: IT-спецыялісты
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Наталля Анатольеўна Давыдка была затрымана падчас "рэйду па салідарнасці" напрыканцы студзеня 2024 года. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязняў і іх сем'яў па ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
Судовы працэс над Наталляй ішоў 16, 18, 25 верасня, 2, 4 кастрычніка 2024 года, справу разглядала суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова. Яна прысудзіла Наталлі пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Родам яна з вёскі Корань Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Пасля школы яна скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер - БДУІР) і пайшла працаваць праграмісткай. Апошнім часам да затрымання Наталля працавала ў кампаніі Solberg.
Утрымлівалася ў СІЗА № 1. 13 снежня 2024 г. у Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Іванкоў.
Адбывае тэрмін у ПК № 4.