Павел Красуцкі

Палітвязень

Дата нараджэння: 29 верасня 1985

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Трусевіч Максім

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

Павел Пятровіч Красуцкі — дырэктар мінскай мэблевай кампаніі. Быў затрыманы ўвесну 2024 года. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэснай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі».

Утрымліваўся ў СІЗА № 1

Пасяджэнні па ягонай справе прайшлі 18 і 19 ліпеня 2024 г. паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Максім Трусевіч асудзіў яго на 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
 
Вядома, што ў час суда жонка Паўла нарадзіла трэцяе дзіця. 
 
10 верасня 2024 г. у Паўла адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Алена Шылько.
 
27 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
 
Адбывае тэрмін у ПК № 17
Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»