Аляксандр Ігнацюк

Палітвязень

Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1971

Дата затрымання: 18 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • ч. 2 арт. 208 Крымінальнага кодэкса — Вымаганне, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо з прымяненнем гвалту

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Насеня Сяргей

Месца зняволення: ПК № 1

Групы: Журналісты

Справы: Пратэсты Пінск

Аляксандр Аляксандравіч Ігнацюк — журналіст-фрылансер з Палесся. У канцы 90-х і пачатку 2000-х выдаваў незалежную рэгіянальную газету "Вячэрні Столін", быў яе галоўным рэдактарам. У 2003 Ігнацюка асудзілі па арт. 369 на 30 б.в. Выхад газеты некалькі разоў прыпыняў Мінінфарм, і ў выніку газета зачынілася.

Потым Ігнацюк стварыў сайт "Пра Столін", які працаваў да нядаўняга часу. Сам Ігнацюк займаўся журналістыкай і блогерствам. У ліпені 2023 затрыманы па абвінавачванні па арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Вядома, што Аляксандр — бацька хлопца, які "разабраў" вадамёт у Мінску на пратэстах 2020 г. 

15 сакавіка 2024 г. у Аляксандра адбылося першае пасяджэнне ў судзе Столінскага раёна па артыкулах Крымінальнага кодэкса: 208 ч. 2 (вымагальніцтва); 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), 208 ч. 1 (вымагальніцтва), 367 ч. 2 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Суддзём прызначылі Сяргея Насеню.

5 красавіка  2024 г. быў агучаны прысуд. Палітзняволенага прызналі вінаватым у арганізацыі пратэстаў у Століне і Мінску, паклёпе на Лукашэнку і вымагальніцтве. На судзе Аляксандр часткова прызнаў віну ў першых абвінавачваннях, але не прызнаў віну ў вымагальніцтве. Суддзя прызначыў яму шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў (8 000 рублёў). Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. 

28 траўня 2024 г. у Аляксандра адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Мікалай Сянько.

7 чэрвеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, адбывае тэрмін у ПК № 1

Вядома, што блогер працуе ў калоніі на дрэваапрацоўцы і за час зняволення моцна схуднеў.

Журналіста-фрылансера з Пінска асудзілі да шасці гадоў калоніі і вялікага штрафу

У судзе Столінскага раёна 5 красавіка асудзілі 53-гадовага журналіста-фрылансера і відэаблогера Аляксандра Ігнацюка. Палітзняволенага прызналі вінаватым ў арганізацыі пратэстаў у Століне і Мінску, паклёпе на Лукашэнку і вымагальніцтве. На судзе Аляксандр часткова прызнаў віну ў першых абвінавачваннях, але не прызнаў віну ў вымагальніцтве. Суддзя Сяргей Насеня прызначыў яму шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў (8 000 рублёў). Суд цягнуўся з 15 сакавіка і адбываўся ў закрытым рэжыме.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»