Ігар Чарнавусаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 жніўня 1988
Дата затрымання: 31 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Харошка Алег, Сотнікаў Анатоль
Месца зняволення: СІЗА-3
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Пратэсты Гомель
Ігар Мікалаевіч Чарнавусаў быў затрыманы 31 сакавіка 2023 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім). Таксама па справе былі затрыманы Уладзімір Каменнаў, Дзмітрый Папкоў.
Усе яны родам з Гомеля і, мяркуючы па пастам у сацсетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong У Гомелі.
Пасля брутальнага затрымання сяброў прымусілі запісаць «пакаяннае відэа» і сказаць пра тое, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі «няправільныя» каментары. Яшчэ адно абвінавачванне – хлопцы «мелі знешнія сувязі» з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну. Мяркуючы з усяго, менавіта гэта стала падставай для распачынання крымінальнай справы паводле артыкула «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
5 студзеня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд справы ў закрытым рэжыме. Суддзя — Алег Харошка. 1 сакавіка Ігару вынеслі прысуд па шэрагу крымінальных артыкулаў, але вынік невядомы.
У красавіку 2024 г. стала вядома, што яго зноў будуць судзіць. Ігар знаходзіцца ў СІЗА-3.
Разгляд прызначаны на 6 траўня 2024 г. у Гомельскім абласным судзе паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 130 ч. 1 (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы), 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі), 367 ч. 2 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). Суддзя Анатоль Сотнікаў.
На 10 траўня 2024 г. у Ігара прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі на закрытым пасяджэнні. Старшыня судовай калегіі Максім Філатаў.
24 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 16 жніўня 2024 года быў унесены ў спіс другі раз.
2 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Ігара. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.
У Гомелі аднавіўся суд над кампаніяй сяброў за стварэнне чату і падтрымку Украіны