Іван Пуздроў
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 сакавіка 1979
Дата затрымання: 8 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 ліпеня 2023
Суддзя: Ананіч Алена
Заява аб прызнанні палітвязнем
Іван Валер'евіч Пуздроў асуджаны Мінскім гарадскім судом па ч. 1 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса да пазбаўлення волі. З 10 па 15 траўня 2023 года справу разглядала суддзя Алена Ананіч.
Месца адбыцця пакарання высвятляецца.
4 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
31 жніўня 2023 г. КДБ унёс Івана ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".