Алена Цімашчук
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1993
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Карасінскі Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 4
Групы: Журналісты
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Алена Пятроўна Цімашчук працавала пазаштатнай журналісткай на “Зялёным партале” і ў “Брэсцкай газеце”, а таксама карэспандэнткай у “Брэсцкім весніку”. Як адзначаюць мясцовыя журналісты, Алена Цімашчук падчас супрацы з незалежнымі выданнямі не рыхтавала публікацый на палітычныя тэмы. Часам яна рабіла рэкламныя артыкулы і пісала на тэмы псіхалогіі, бо мае вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці, піша БАЖ. Яе абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК), уваходжанні ў склад “экстрэмісцкага фармавання” (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Брэсцкі абласны суд 3 чэрвеня 2024 года прызнаў яе вінаватай па ўсіх трох артыкулах і прызначыў агулам пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў, а таксама штрафу ў памеры 46 000 рублёў. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карасінскі.
16 жніўня 2024 года ў Вярхоўным Судзе разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Гураў Сяргей Віктаравіч.
23 жніўня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У верасні 2024 г. унесена КДБ у "спіс тэрарыстаў".
Восенню 2024 г. пераведзеная ў ПК № 4.
У Брэсце па пратэсных артыкулах асудзілі журналістку