Анастасія Пакаташкіна

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 31 студзеня 1981

Дата затрымання: 10 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Кацэр Сяргей

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Данаты

Анастасія Віктараўна Пакаташкіна — SEO-менеджэрка, была затрымана паводле крымінальнай справы аб фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці (арт. 290-1 КК РБ). Пасля справу перакваліфікавалі паводле арт. 361-2 КК.

Утрымлівалася пад вартай у следчай турме № 8, цяпер у СІЗА-1.

На 5 снежня 2023 г. у Анастасіі быў прызначаны суд у Мінскім гарадскім судзе. Разглядаў яе справу па арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) суддзя Сяргей Кацэр

Прысуд Анастасіі высвятляецца.

На 9 лютага 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Анастасіі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч. Прысуд набыў моц.

23 лютага 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»