Аксана Малочка
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 лістапада 1978
Дата затрымання: 27 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кміта Мікалай
Месца зняволення: СІЗА-7
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Шматдзетныя бацькі
Аксана Віктараўна Малочка 27 лістапада 2023 года была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Пазней была змешчаная ў СІЗА-7.
Брэсцкі абласны суд у закрытым рэжыме пачаў разглядаць крымінальную справу 24 ліпеня 2024 года паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве). Разам з Аксанай асудзілі Малочку Дзмітрыя Іванавіча. У пары трое дзяцей — сын і дзве дачкі.
Суддзя Мікалай Кміта прысудзіў Аксане 8 гадоў калоніі.
27 верасня 2024 г. у Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Аксаны, старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.
Сям'ю з Баранавічаў асудзілі на вялікія тэрміны за "здраду дзяржаве"