Ігар Шумілаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 ліпеня 1986
Дата затрымання: 23 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 жніўня 2023
Суддзя: Кміта Мікалай
Месца зняволення: ПК № 17
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Баранавічы
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Ігара Юр'евіча Шумілава абвінавацілі паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і змясцілі ў СІЗА-6. Ігар — актывіст з Баранавічаў, мае інваліднасць трэцяй групы: дзесяць гадоў таму ён трапіў у ДТЗ, яму ампутавалі нагу.
Былога байкера Ігара Шумілава затрымалі 23 лютага 2023 г. На наступны дзень яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 сутак.
Пазней праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і змясцілі ў СІЗА-6.
30 траўня 2023 г. у судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд крымінальнай справы паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза А.Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да А.Лукашенкі). Суддзя Мікалай Кміта прысудзіў 4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
11 жніўня 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе разглядалася апеляцыйная скарга Шумілава. Працэс быў прызначаны весці суддзя Сяргей Беразюк. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.
У верасні 2023 г. стала вядома, што Ігара перавялі ў ПК-17.
Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы асудзілі да 4,5 гадоў калоніі