Іван Косцікаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 10 верасня 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 верасня 2024
Суддзя: Дзядкова Наталля
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Мінск
Іван Львовіч Косцікаў (2000 г.н.) быў асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 4 ліпеня 2024 года справу ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска разгледзела суддзя Дзядкова Наталля. Яна прысудзіла Івану 1 год пазбаўлення волі ў калоніі.
27 жніўня 2024 года разгледзелі апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Хаткевіч Алена Уладзіміраўна. Прысуд набыў моц.
Адбывае тэрмін у ПК № 15.
13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.