Дзмітрый Малочка
Палітвязень
Дата нараджэння: 2 верасня 1973
Дата затрымання: 27 лістапада 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кміта Мікалай, Падалянец Арцём
Месца зняволення: СІЗА-7
Групы: Бізнесмены
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Шматдзетныя бацькі
Дзмітрый Іванавіч Малочка 27 лістапада, а пасля і 11 снежня 2023 года быў затрыманы і асуджаны па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Суддзі — Падалянец Арцём і Мікалай Кміта.
Утрымліваўся ў ІЧУ Баранавіцкага ГАУС. Пасля была заведзеная крымінальная справа, і яго перавялі ў СІЗА -7 г. Брэста.
Да затрымання займаўся рамесніцтвам, быў самазанятым. Разам з ім была асуджаная Малочка Аксана Віктараўна. У пары трое дзяцей — сын і дзве дачкі.
Брэсцкі абласны суд у закрытым рэжыме пачаў разглядаць крымінальную справу 24 ліпеня 2024 года. Дзмітрый асуджаны да 12 год калоніі.
27 верасня 2024 г. у Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзмітрыя, старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.
Сям'ю з Баранавічаў асудзілі на вялікія тэрміны за "здраду дзяржаве"