Мікіта Яхімовіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 траўня 1995
Дата затрымання: 29 сакавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 2
Справы: Пратэсты Брэст
Мікіта Андрэевіч Яхімовіч затрыманы паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэксу.
Жыхар Брэста. Сын Ларысы Яхімовіч, якую раней асудзілі па "карагоднай справе". Мужчыну затрымалі 29 сакавіка 2024 года і да суда змясцілі пад варту. Абвінавачваўся ва ўдзеле ў пратэстах 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.
У судзе Ленінскага раёна Брэста 5 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд справы Мікіты. Дзмітрый Шурын прызначыў яму 2 гады і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Утрымліваецца ў СІЗА № 6.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся ў Брэсцкім абласным судзе 8 кастрычніка 2024 г. Старшыня судовай калегіі Андрэй Сіз.
Адбывае тэрмін у ПК № 2.
Яшчэ восем жыхароў Брэста асудзілі да калоніі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту