Дзмітрый Альховік
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1974
Дата затрымання: 12 красавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Вынік суда: прымусовае лячэнне
Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 красавіка 2024
Суддзя: Царык Вольга
Альховік Дзмітрый Іванавіч быў асуджаны ў судзе Партызанскага раёна г. Мінска па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). 23 студзеня 2024 года справу разгледзела суддзя Вольга Царык.Суд прыняў рашэнне аб прымусовым лячэння Дзмітрыя ў псіхіятрычным стацыянары.
12 красавіка 2024 г. разгледзелі апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай камісіі - Тамара Унукевіч.
26 красавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.