Віктар Вяршына

Палітвязень

Дата затрымання: 27 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кучук Дзіна

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Данаты

Віктар Уладзіміравіч Вяршына быў затрыманы 27 верасня 2022 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу за фінансаванне экстрэмісцкага фармавання. 

Быў змешчаны ў СІЗА-1.

Справу палітвязня пачалі разглядаць 10 студзеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Суддзя Дзіна Кучук прызначыла палітвязню 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму

Прыкладна з красавіка 2023 г. адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»