Аляксандр Тарасенка

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 лютага 1978

Дата затрымання: 23 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Свірыдаў Ілля

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: Святары і вернікі

Аляксандр Міхайлавіч Тарасенка — былы іераманах гомельскага Свята-Нікольскага кляштару. Да затрымання мужчына працаваў кіроўцам-дальнабойнікам.

Быў затрыманы 23 сакавіка 2023 году. На "пакаяльным" відэа Тарасенка кажа, што размясціў на сваёй старонцы Facebook абразлівы пост у бок Лукашэнкі. Неўзабаве стала вядома, што яго абвінавачваюць паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза Лукашэнкі).

10 ліпеня 2023 г. у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля суддзя Ілля Свірыдаў пастанавіў пакараць палітвязня пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

На 6 верасня 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Гомельскім абласным судзе. Суддзя Людміла Грынько.

Пасля СІЗА-3 Аляксандра накіравалі ў ПК-15.  

У Гомелі за абразу Лукашэнкі асудзілі былога іераманаха

На "пакаяльным" відэа ён казаў пра тое, што размясціў на сваёй старонцы ў Facebook абразлівы пост у бок Лукашэнкі.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»