Іван Яснікаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 ліпеня
Дата затрымання: 30 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Бягун Васіль
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Іван Юр'евіч Яснікаў быў затрыманы за падзеі жніўня 2020 года, аднак у яго тэлефоне сілавікі знайшлі фотаздымкі вайсковай тэхнікі, якія ён яшчэ 23 лютага 2022 г. загрузіў у тэлеграм-канал «Калінкавічы для жыцця».
Супраць Івана распачалі крымінальную справу па арт. 361-4 ч. 2 і ч. 1 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да 6 гадоў калоніі); арт. 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Утрымліваўся ў СІЗА-3.
Разгляд справы адбыўся 5 кастрычніка 2022 г. у Гомельскім абласным судзе. Суддзя — Васіль Бягун.
Прысуд і актуальны адрас невядомыя.