Вольга Іванчанка
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 20 ліпеня 1990
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Ясенка Наталля
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Вольга Юр'еўна Іванчанка — жыхарка Магілёва, якая мае хваробу аўтыстычнага спектру. Пасля затрымання яе каля месяца трымалі ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Утрымлівалася ў Турме № 4.
Паводле матэрыялаў справы, Вольга Іванчанка размясціла на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» у свабодным доступе «тэкст з выявай, які змяшчае загадзя ілжывыя выдумкі, якія ганьбяць Аляксандра Лукашэнку, прыніжаюць яго гонар і годнасць, накіраваныя на падрыў яго аўтарытэту і фарміраванне негатыўнага вобраза».
Акрамя гэтага, жанчына размясціла пад пастом з выявай Аляксандра Лукашэнкі «каментары з яго негатыўнай ацэнкай, якія змяшчаюць ненарматыўную лексіку».
21 сакавіка 2023 году яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу.
Адбывае прысуд у ПК № 4.