Яўген Гурыновіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 22 кастрычніка 1992

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Пісарэвіч Яўген

Групы: Дзяржслужачыя

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Яўген Іванавіч Гурыновіч — галоўны інспектар на мытні.

У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка 2023 года ў закрытым рэжыме пачалі судзіць трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Гурыновіча, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага. Агулам іх судзілі па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса. Затым праваабаронцам стала вядома, што 27 лютага 2024 г. працягнулі судзіць па гэтай справе толькі 31-гадовага мытнага інспектара Яўгена Гурыновіча.

У Яўгена сур'ёзныя праблемы са здароўем, а менавіта міжпазваночная кіла, праз якую ён не можа доўга сядзець і стаяць. У сувязі з гэтым яго справу вылучылі ў асобную вытворчасць і разглядалі па месцы ўтрымання зняволенага. Месца працэсу - СІЗА-1

Быў асуджаны 17 красавіка 2024 года паводле ч. 1 і 2 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), ч. 2 і 3 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варожнечы), ч. 2 арт. 352 КК (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім), ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 179 КК (незаконнае збіранне або распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці (выключана 26.05.2021), ч. 2 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў), ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019). Справу разглядаў суддзя Пісарэвіч Яўген.

24 траўня 2024 года ў Яўгена адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў абласным судзе. Старшыня судовай калегіі Ігар Любавіцкі

На 16 жніўня 2024 г. у Яўгена быў прызначаны новы суд паводле апеляцыі ў Вярхоўным судзе. Старшынём судовай калегіі быў прызначаны Аляксандр Рыбакоў

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»