Андрэй Цыпак
справа «Чорнай кнігі Беларусі»
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 лютага 1993
Дата затрымання: 13 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Спартсмены
Справы: Справа ЧКБ
У Брэсцкім абласным судзе 23 сакавіка 2023 года распачаўся суд над Андрэем Васільевічам Цыпаком. Былога супрацоўніка МТС з Брэста затрымалі напачатку лістапада 2022 года. У «пакаяльным» відэа ён казаў, што ў 2020-2021 гадах працаваў у МТС, меў доступ да дадзеных. Паводле сілавікоў, Андрэй перадаў у «Чорную кнігу Беларусі» дадзеныя некалькіх дзяржаўных службовых асоб і пракурораў.
Былы сукамернік Цыпака распавёў праваабаронцам, што падчас затрымання Андрэя моцна збілі.
Мужчыну абвінавачвалі паводле трох артыкулаў КК: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 352 (неправамернае авалодванне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах да асабістых дадзеных).
Справу Андрэя разглядалі ў закрытым рэжыме, ад былога сукамерніка вядома, што яму прысудзілі 6 год калоніі.
Андрэй Цыпак раней гуляў у брэсцкім гандбольным клубе імя Мяшкова. З 2020 па 2021 год працаваў у МТС — і ў гэты час, згодна з версіяй сілавікоў, перадаў дадзеныя некалькіх пракурораў і дзяржаўных службовых асоб у пратэсную ініцыятыву.
26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Тэрмін адбывае ў папраўчай калоніі № 15 г. Магілёў.