Анатоль Старасвецкі
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 траўня 1990
Дата затрымання: 7 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Анатоль Анатольевіч Старасвецкі — муж палітзняволенай Віталіі Бандарэнкі. Яго затрымалі пасля кароткатэрміновага спаткання з Віталіяй каля выхаду з калоніі і змясцілі ў ІЧУ Гомеля. Вядома, што цяпер мужчына знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску.
Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна альбо групай асобаў) арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу.
Вядома што Анатолю блакуюць ліставанне пасля пераводу на СІЗА-1.
Суд над палітвязнем распачаўся 14 сакавіка 2024 г. у Мінгарсудзе. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая 29 сакавіка прысудзіла Анатолю 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Быў пераведзены на СІЗА-2.
4 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Анатоля. Старшыня судовай калегіі Ігар Любавіцкі.
28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Актуальны адрас невядомы.