Ілля Нарышкін
Дата нараджэння: 27 траўня 2003
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Казакевіч Юрый
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Нарышкін Ілля Алегавіч родам са Слоніма, але частку дзяцінства правёў у Гродне. Бацька Іллі-украінец, нарадзіўся ў Крывым Рогу. Ён яшчэ ў савецкі час скончыў авіяцыйную вучэльню, але працаваў інжынерам-механікам у розных краінах. З маці хлопца яны вельмі даўно не жывуць разам.
Ілья паступіў у акадэмію Міністэрства ўнутраных справаў. Цяпер ён мусіў бы скончыць трэці курс крымінальна-выканаўчага факультэта. Вядома, што падчас вучобы ён жыў актыўным жыццём-выступаў у розных конкурсах і нават удзельнічаў у інтэлектуальнай гульні ад тэлеканала "Беларусь-2", якая называецца "Вежа". Апошнія публічныя дадзеныя аб ім датуюцца сакавіком 2023-га.
Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Па артыкулах, якія яму прад'яўляюць у апошні час часцей за ўсё судзілі людзей, якія выказвалі намер паехаць ваяваць на баку Украіны, выказвалі анлайн або афлайн. Некаторыя з гэтых людзей перапісваліся з фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага, створанымі спецслужбамі РБ.
Быў асуджаны ў Гродзенскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 13 ч. 1 арт. 361-3, ч. 1 арт. 14 ч. 2 с. 356 Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме з 22 ліпеня па 14 жніўня 2024 года разгледзеў суддзя Казакевіч Юры Вітальевіч.
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Курсанту МУС пагражае да 25 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» і «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне»
Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне.