Вадзім Луцэвіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 траўня 1992

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Галаўкова Вера

Месца зняволення: СІЗА-1

Справы: Пратэсты Мінск

Вадзім Уладзіміравіч Луцэвіч быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА па абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару санкцый) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Утрымліваецца ў СІЗА № 1.

Суд над Вадзімам распачаўся 24 чэрвеня 2024 года і працягнуўся 1 ліпеня, справу разглядала суддзя Мінскага гарадскога суда Вера Галаўкова.

3 верасня 2024 г. у Вадзіма ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Любавіцкі.

20 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»