Віталь Брагінец
Дата нараджэння: 19 жніўня 1973
Дата затрымання: 23 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Віталь Фёдаравіч Брагінец — адвакат. Працаваў у юрыдычнай кансультацыі Дзяржынскага раёна Мінска.
Пасля затрымання дома яго даставілі ў Партызанскі РУУС "для праверкі на дачыненне да пратэстнай дзейнасці". Адтуль ён, як сцвярджалася ў судзе, "паспрабаваў сысці". У гэтым і выявілася непадпарадкаванне. На яго склалі пратакол па арт. 24.3 КоАП і арыштавалі на 15 сутак.
Пазней стала вядома, што Віталь затрыманы па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах.
5 жніўня 2022 г. Кваліфікацыйная камісія пазбавіла Брагінца ліцэнзіі "ў сувязі з прымяненнем да адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з Мінскай абласной калегіі адвакатаў за ўчыненне правін, несумяшчальных са званнем адваката".