Андрэй Субцэльны
Палітвязень
Дата нараджэння: 31 траўня 1997
Дата затрымання: 8 красавіка 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Святлана
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Віктаравіч Субцэльны быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе паводле ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). Справу з 3 па 6 чэрвеня 2024 года разгледзела суддзя Макарэвіч Святлана.
20 жніўня 2024 года Вярхоўны Суд разгледзеў апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Марцірасян Эдгар Вячаслававіч. Асуджаны да пазбаўлення волі.
У верасні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
6 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.