Аляксандр Хмыль

Палітвязень

Дата нараджэння: 24 лістапада 1982

Дата затрымання: 9 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Папко Анастасія

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Данаты

Аляксандр Вячаслававіч Хмыль асуджаны 13 траўня 2023 году паводле ст. 361-2 Крымінальнага кодэкса за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі.

Утрымліваецца ў СІЗА-1.

Мінскі гарадскі суд разглядаў справу 11 і 13 траўня 2023 г. Суддзя Анастасія Папко прызначыла Аляксандру 3,5 гады ў калоніі агульнага рэжыму

1 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў наваполацкую калонію № 1.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»