Аляксей Рэзнікаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1988
Дата затрымання: 3 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса — Рэабілітацыя нацызму
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Буруноў Яўген
Месца зняволення: ПК № 22
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксей Сяргеевіч Рэзнікаў — жыхар Віцебску, асуджаны 26 жніўня 2022 года на 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
За пасты і рэпосты "ВКонтакте" яго абвінавацілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызму), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Вядома, што Аляксей працаваў раней за мяжой, але зімой з-за цяжкага стану ягонай маці ён вярнуўся дадому, дзе і быў затрыманы. Пасля арышту сына і шэрагу жорскіх вобшукаў памерла ягоная маці.
15 верасня 2022 г. яго ўнеслі ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
У лістападзе 2022 г. МУС уключыў яго ў Спіс "экстрэмістаў".
На пачатку кастрычніка Аляксея этапавалі з СІЗА-2 у ПК № 22.
За пасты і рэпосты "ВКонтакте" віцябляніна асудзілі да 4,5 гадоў калоніі