Віктар Новік

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 лютага 1989

Дата затрымання: 15 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў

Вынік суда: 13 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 24 траўня 2024

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Сілавікі

Віктар Новік

Віктар Дзмітрыевіч Новік — супрацоўнік мытні. Пад вартай з 15 красавіка 2022 г.

У Мінскім гарадскім судзе з 10 кастрычніка 2023 года па 6 лютага 2024 года шло закрытае пасяджэнне ў дачыненні да трох супрацоўніках мытнай службы Яўгена Іванавіча Гурыновіча, Віктара Дзмітрыевіча Новіка, Уладзіміра Валянцінавіча Журомскага

Віктара абвінавачвалі паводле ч.1 арт. 356 КК (у рэдакцыі Закона ад 09.01.2019) — здрада дзяржаве; ч. 3 арт. 361-1 КК — стварэнне экстрэмісцкага фармавання; ч. 2 арт. 426 КК — перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Адразу працэс вяла Дзіна Кучук, а потым яе замяніў Сяргей Хрыпач. Віктару прызначылі 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і 20 тысяч рублёў штрафу. Таксама яго пазбавілі права займаць пасады ў праваахоўных органах тэрмінам на пяць гадоў і пазбавілі звання "інспектар мытнай службы І рангу". 

24 траўня 2024 года ў Віктара адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Любавіцкі

Напачатку чэрвеня 2024 г. быў накіраваны ў шклоўскую ПК-17. Вядома, што ў сярэдзіне жніўня на некалькі дзён палітвязня пераводзілі ў СІЗА-1.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»